ЭФІРААЛЕ́ЙНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
група тэхнічных культур, якія вырошчваюцца для атрымання эфірных алеяў. Каля 2500 відаў; пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Э.р. назапашваюць эфірныя алеі ў пладах (каляндра, кмен, аніс, фенхель), зялёнай масе (герань, мята, базілік), кветках і суквеццях (ружа, лаванда, бэз), каранях і карэнішчах (касач, валяр’ян, ветыверыя). Сыравінай для атрымання эфірнага алею служаць таксама плады цытрусавых, драўніна хвойных дрэў і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)